АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ

У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Лукашэнкі аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша БЕЛТА.

«Мы дамаўляліся аб тым (Міністэрства аховы здароўя папрасіла), што нам трэба перанесці па часе аўтамабільны транспарт, каб развесці патокі ў аўтобусах рабочых і студэнтаў. Няхай студэнты крыху пазней пачынаюць заняткі ва ўніверсітэтах, яны будуць пазней ехаць на грамадскім транспарце, калі асноўны паток рабочых трапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для горада», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта рашэнне перш за ўсё датычыцца Мінска.


12:45 19/03/2020


Загрузка...
Загрузка...