АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Расіі зафіксавана першая смерць ад каранавіруса

Пажылая жанчына з каранавірусам памерла ў бальніцы ў Маскве, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб.


Жанчыну 79 гадоў шпіталізавалі 13 сакавіка. Спачатку яе адправілі ў прыватную клініку, але пасля таго, як тэст пацвердзіў у яе наяўнасць каранавіруса, яе перавялі ў інфекцыйную бальніцу № 2.

«У сувязі з узмацненнем дыхальнай недастатковасці атрымлівала комплексную інтэнсіўную тэрапію. У інфекцыйнай бальніцы знаходзілася ў ізаляваным боксе. Смерць наступіла ў выніку пнеўманіі на фоне вельмі цяжкай спадарожнай паталогіі», - паведамілі ў аперштабе.

У жанчыны, акрамя каранавіруснай пнеўманіі, былі цукровы дыябет 2 тыпу, артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмічная хвароба сэрца, атэрасклероз. Нядаўна яна перанесла стэнціраванне каранарных артэрый.

Па стане на вечар серады, у Расіі 147 выпадкаў каранавіруса.

nn.by
10:55 19/03/2020


Загрузка...
Загрузка...