АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Замежнікам падоўжылі тэрмін знаходжання ў Беларусі

Перыяд знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічаны да 90 дзён мінімум. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.


МУС заяўляе, што ў сувязі з увядзеннем шэрагам дзяржаваў абмежавальных мераў, звязаных з уездам замежных грамадзянаў на іх тэрыторыю, тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі падоўжаць «да 90 дзён, а пры неабходнасці і звыш гэтага перыяду».

У міліцыі тлумачаць, што для гэтага замежніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжання (рэгістрацыі). Пры гэтым аформіць выязную візу можна таксама ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Напрыклад, калі замежны госць даведаўся аб адмене свайго рэйса непасрэдна па прыездзе ў аэрапорт.


ІІ belsat.eu


13:13 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...