АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла новыя лічбы інфікаваных на каронавірус

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на раніцу 18 сакавіка ў Беларусі толькі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19. Яшчэ ў 37 пацыентаў каронавірус ніяк не праяўляецца.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла новыя лічбы інфікаваных на каронавірус
З паведамлення Міністэрства аховы здароўя вынікае, што па стане на раніцу 18 сакавіка агулам у Беларусі інфікаваныя на каронавірус 46 чалавек (гэта без уліку тых, хто ўжо выздаравеў).

«Па стане на 8.00 раніцы сёння толькі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, то бок, па сутнасці, з’яўляюцца хворымі. Таксама на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў з станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяваў хваробы. Выпісана 5 пацыентаў, яшчэ тром праводзіцца паўторнае лабараторнае абследаванне, і яны рыхтуюцца да выпіскі ў бліжэйшы час», – адзначаецца ў прэс-рэлізе міністэрства.

З улікам тых, хто ўжо выздаравеў, за ўвесь час у Беларусі былі інфікаваныя 51 чалавек.

Паводле міністэрства, за ўвесь час – 17 гэта завозныя выпадкі, у тым ліку апошнія чатыры з Іспаніі, Францыі, Германіі і Санкт-Пецярбургу. Гэтыя інфікаваныя былі выяўлены на санітарна-эпідэміалагічных выпадкаў. Астатнія выпадкі выяўлены ў выніку тэстаў у ізаляваных кантактаў першага ўзроўню.

Працягваецца медычнае назіранне за 1960 грамадзянамі, якія прыбылі з замежжа, у дачыненні да амаль 2 700 двухтыднёвае медычнае назіранне завершана.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, што цяпер распрацаваныя загады па арганізацыі медычнай дапамогі і перапрафіляванню медычных установаў у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі

«Маецца дастатковую колькасць ложкавага фонду для арганізацыі дапамогі пацыентам з выяўленых РНК віруса, для ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню», – адзначае прэс-служба.



11:52 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...