АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Загад Мінздароўя: мэдыкам — даплаты, хворым з тэмпэратурай — асобны ўваход у клінікі Міністэрства здароўя Беларусі апублікавала загад ад 16 сакавіка аб дадатковых захадах у барацьбе з новым каранавірусам.

У гэтым загадзе:


Загад Мінздароўя: мэдыкам — даплаты, хворым з тэмпэратурай — асобны ўваход у клінікі Міністэрства здароўя Беларусі апублікавала загад ад 16 сакавіка аб дадатковых захадах у барацьбе з новым каранавірусам.
зацьверджаны сьпіс лякарняў, куды можна класьці пацыентаў з COVID-19, а таксама людзей, якія зь імі кантактавалі (на першым і другім узроўнях);

дазволена перапрафіляваць пад барацьбу з COVID-19 лякарні і памяшканьні, першапачаткова не прызначаныя для барацьбы з такімі вірусамі (напрыклад, у Менску хворых пакладуць у тым ліку ў анкалягічны дыспансэр, а «кантакты 2-га ўзроўю» — у скурна-вэнэралягічны дыспансэр і санаторый «Брыгантына»);

у лякарнях з хворымі на COVID-19 і з «кантактамі 1-га ўзроўню» дазволена ствараць дадатковыя пасты пазаведамаснай аховы;

лекарам, якія працуюць з хворымі на COVID-19 і «кантактамі 1-га ўзроўню», прыбавяць заробку і падвысяць надбаўкі за стаж, асаблівы характар працы і іншае;

работнікаў лякарняў, якім давядзецца працаваць цэлымі днямі, загадалі забясьпечыць харчаваньнем ад камбінату «Вітамін», які забясьпечвае харчаваньнем шпіталі;

у паліклініках для хворых з высокай тэмпэратурай загадалі забясьпечыць асобныя ўваходы ў будынкі;

супрацоўнікам паліклінік маюць выдаць антысэптыкі і сродкі індывідуальнай абароны;
у паліклініках просяць абмежаваць плянавыя дыспансэрызацыю, вакцынацыю, флюраграфію, стаматалёгію і іншае, «зыходзячы з магчымасьцяў»;

выдачу выпісак загадалі зрабіць у электронным фармаце, а выдачу рэцэптаў пацыентам з хранічнымі захворваньнямі — у іх дома;

загадалі прадугледзець дадатковыя выдаткі на візыты да пацыентаў, арганізаваць забор біялягінага матэрыялу і функцыянальныя дасьледаваньні падчас візытаў на дом;

далі разнастайныя інструкцыі для дактароў і работнікаў кол-цэнтраў.

07:49 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...