АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Названа словазлучэнне года

Слоўнік Колінза англійскай мовы назваў climate strike («кліматычная забастоўка») словазлучэннем года.




Вядома, што ўпершыню яно было выкарыстана ў 2015 годзе з-за пратэстаў падчас канферэнцыі ААН па пытаннях змены клімату. У 2019 годзе яно атрымала папулярнасць з-за 16-гадовай шведскай экаактывісткі Грэты Тунберг. Дзяўчынка з сіндромам Аспергера лічыцца адным з лідараў сусветнага экалагічнага руху.

Грэта атрымала вядомасць пасля адзіночнага пікету перад будынкам парламента ў Стакгольме ў 2018 годзе. У верасні гэтага года Тунберг выступіла на саміце па клімаце ў ААН, дзе адчытала палітыкаў за разбуральныя наступствы іх рашэнняў.

Адзначаецца, што ў шорт-лісце былі таксама словы influencer (чалавек, які ўплывае на іншых), deepfake (тэхналогія, якая замяняе твары) і rewilding (аднаўленне дзікай прыроды).

Колінз з'яўляецца найбуйнейшым аднатомным тлумачальным слоўнікам англійскай мовы. У ім тлумачыцца значэнне больш за 722 тысячы слоў. Выданне складаецца з 2340 старонак і важыць 2,6 кілаграма.


11:29 07/11/2019


Загрузка...
Загрузка...