АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У рэйтынгу валодання англійскай мовай Беларусь паміж Гватэмалай і Расіяй

Па ўзроўні валодання англійскай мовай Беларусь заняла 47-е месца, яна знаходзіцца паміж Гватэмалай і Расіяй. Рэйтынг склала міжнародная кампанія Education First, якая спецыялізуецца на вывучэнні моў. Апытанне ахапіла больш за 1 мільён чалавек з 100 краін свету.


У жыхароў Беларусі, як і ў расіян, украінцаў, узровень валодання англійскай мовай нізкі. У латвійцаў ён сярэдні, у літоўцаў — высокі, а ў палякаў — вельмі высокі.

Найлепш англійскай мовай валодаюць жыхары Нідэрландаў, Швецыі, Нарвегіі і Даніі. Найгоршая сітуацыя ў Лівіі, Саудаўскай Аравіі і Кыргызстане.

Цікава, што сярод гарадоў свету Мінск трапіў у лік тых, у жыхароў якіх сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.

10:21 07/11/2019


Загрузка...
Загрузка...