АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску студэнты прыватнага ВНУ збіраюцца наладзіць забастоўку

Міністэрства адукацыі Беларусі не працягнула акрэдытацыю некалькіх спецыяльнасцяў прыватнаму ВНУ — Мінскаму інавацыйнаму ўніверсітэту. 

У выніку, больш за паўтары тысячы чалавек могуць не атрымаць дыпломы. Студэнты збіраюцца 11 лістапада наладзіць забастоўку ў сценах універсітэта. Кіраўніцтва ВНУ не супраць, інфармуеTUT.by.

Папярэдні раз акрэдытацыю ўніверсітэт прайшоў пяць гадоў таму. Цяпер жа Дэпартамент кантроля якасці адукацыі акрэдытаваў 15 спецыяльнасцяў з 20-ці. Аднак якраз на тых пяці спецыяльнасцях, што не атрымалі акрэдытацыю ("Правазнаўства", "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", "Транспартная лагістыка", "Псіхалогія", "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве"), навучаецца большасць студэнтаў — 1600 з 1670 чалавек.

Рэктар Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта Мікалай Суша кажа, што падчас праверкі ВНУ камісіяй не было выяўлена грубых парушэнняў, а заўвагі рэальна выправіць. Універсітэт мае тры дні, каб падаць апеляцыю і абскардзіць рашэнне.

Суша звяртае ўвагу на тое, што ВНУ ўжо 28 гадоў, за гэты час было пройдзена "мноства акрэдытацый і атэстацый". Інавацыйны ўніверсітэт — адзіны ў нашай краіне, які дае магчымасць дыстанцыйна навучацца зняволеным.

euroradio.fm
19:37 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...