АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Слоніме ўрачыста адкрылі помнік дзеячу ВКЛ Міхалу Казіміру Агінскаму

6 лістапада ў Слоніме ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму.

 На свае сродкі яго вырабіла мясцовая прыватная фірма "Гранві" Уладзіміра Вількіцкага, а ініцыятарам было грамадскае аб'яднанне "СлонімКаналАгінскага". Ва ўрачыстасці ўдзельнічала кіраўніцтва горада.

Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: "Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат". Агінскі шмат зрабіў для Слоніма, але галоўная яго заслуга — адкрыццё славутага опернага тэатра. Яго будынак не захаваўся, але ў горадзе на тым месцы ёсць Оперная вуліца.

Сёлета ў Слоніме ўжо адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Льву Сапегу, піша euroradio.fm


18:31 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...