АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

З 2020-га беларусам давядзецца дэклараваць сінтэтычныя сродкі для мыцця

Адпаведную пастанову прыняў урад для абароны ўнутранага рынку "ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі".

Яна пачне дзейнічаць з 24 красавіка наступнага года, інфармуе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакумент уводзіць абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці (у форме дэкларавання) у дачыненні да сінтэтычных мыйных сродкаў для прання. Гэта датычыць і вадкіх сродкаў, і парашку, гранул, паст, розных таблетак, блокаў.

euroradio.fm
17:54 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...