АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Тайвані беларус спрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў

Так мужчына планаваў дабрацца да вострава Палау, што знаходзіцца ў Ціхім акіяне. 

У Тайвані беларус паспрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў, паведамляе Tut.by са спасылкай на taipeitimes.com. За 40 гадоў існавання аэрапорта такая сітуацыя тут здарылася ўпершыню.

Інцыдэнт адбыўся ў міжнародным аэрапорце Тайвань-Таоюань. Днём адзін з пілотаў заўважыў старонняга ў забароненай зоне. Дзіўны «пасажыр» бег да рэйса авіякампаніі China Airlines, які ў чаканні ўзлёту знаходзіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе. Аказалася, мужчына спрабаваў забрацца на шасі самалёта. Аднак ахова аэрапорта змяніла яго планы і перадала яго паліцыі.

З сабой у беларуса знайшлі святлоадбівальную камізэльку, газавую гарэлку, некалькі запальніц, а таксама «незразумелы малюнак».

Гаварыць ён адмовіўся. Каб сабраць пра затрыманага хоць нейкую інфармацыю, паліцыянты ўзялі ў яго адбіткі пальцаў і адсканавалі сятчатку. Аднак у базе прыбылых у Тайвань інфармацыі пра яго не аказалася. Паліцыя не выключае, што ён заехаў у краіну нелегальна.

Дарэчы, вылецець у Палау на запланаваным на 13.35 рэйсе не змог не толькі беларус, але і яшчэ 149 пасажыраў. Час вылету перанеслі на 16.20, пераклад NN.by


15:33 04/11/2019


Загрузка...
Загрузка...