АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Тайландзе знайшлі цела патанулага беларуса

Раніцай 2 лістапада ў Тайландзе пошукавая каманда знайшла цела мужчыны. Па некаторых дадзеных, гэта зніклы напярэдадні падчас плавання 31-гадовы беларус, паведамляе мясцовае выданне The Phuket News, піша Tut.by.

31-гадовы беларус Максім Шч. прыехаў у Тайланд разам з сяброўкай. У адзін з першых дзён адпачынку, 30 кастрычніка, яны адправіліся на пляж Nai Thon.

Пакуль дзяўчына адпачывала на беразе, хлопец доўга купаўся — да самага змяркання. Каля 19.30 сяброўка заўважыла, што яго нідзе няма, і падняла трывогу. Вядома, што зона, дзе адпачывала пара, не патрулюецца ратавальнікамі.


Была пачата пошукавая аперацыя, у ёй удзельнічалі мясцовыя ратавальнікі, валанцёры і афіцэры з Нацыянальнага парка Сірынат. Акрамя таго, каралеўскі флот Тайланда даў верталёт для праверкі мора з паветра.

Раніцай 2 лістапада ля берага знайшлі цела мужчыны. З вялікай доляй імавернасці гэта і ёсць зніклы беларус, пішуць мясцовыя СМІ: узрост і адзенне супадаюць. Цела загінулага дастаўлена ў бальніцу для апазнання і далейшых працэдур.

Тым часам на інданезійскім востраве Балі спынены актыўны пошук зніклага 34-гадовага беларуса. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне balicitizen са спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага агенцтва пошуку і выратавання Basarnas Ады Пурнома.

Нагадаем, праграміст Сяргей Барбушын знік 27 кастрычніка ў раёне 130-метровай скалы Tanjung Mebulu. Побач знайшлі арандаваную ім машыну і тэлефон унутры. Сам мужчына, па заяве відавочцаў, сарваўся ў ваду. Усе гэтыя дні дзясяткі чалавек з паветра, зямлі і вады шукалі беларуса яго цела — але беспаспяхова. Мясцовыя службы лічаць, што з вялікай доляй верагоднасці мужчына загінуў, перкладае НН.


09:46 04/11/2019


Загрузка...
Загрузка...