АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

БТ у прайм-тайм будзе паказваць серыял з Зяленскім

У праграме «Макаёнка 9» на БТ-1 вядучы Яўген Перлін анансаваў «галоўную тэлевізійную прэм'еру гэтай восені». Тэлеканал пачне паказ з 11 лістапада ўкраінскага серыяла «Слуга народа», у якім галоўную ролю сыграў цяперашні ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Хоць Перлін і казаў пра тое, што БТ падрыхтавала тэлегледачам у новым сезоне «новыя серыялы», «Слуга народа» ўпершыню выйшаў на экраны яшчэ ў 2015 годзе на ўкраінскім тэлеканале 1+1. Серыял стаў папулярным не толькі ва Украіне, але і ў іншых усходнееўрапейскіх краінах.

Трэцяя частка серыяла была адной з формаў скрытай агітацыі Уладзіміра Зяленскага перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2019 годзе ва Украіне.

Украінскі комік і медыяменеджар, а цяпер прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сыграў галоўную ролю ў «Слузе народа» — пазітыўнага, сумленнага, адданага Украіне прэзідэнта Васіля Галабародзькі.

Усе тры сезоны будуць паказвацца з 11 лістапада па адным эпізодзе з панядзелка па чацвер а 20.00 на БТ-1.


15:01 03/11/2019


Загрузка...
Загрузка...