АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Насця Рыбка: калі прыязджаю ў Бабруйск — проста ў шоку

"Спакушальніца мільярдэраў" Насця Рыбка скардзіцца, што ў яе родным Бабруйску час спыніўся, перадае "Еўрарадыё".

"Ахранець проста, нічога не памянялася. Я з'ехала чатыры гады таму — узровень жыцця застаўся такі ж. Мне здаецца, што я расту, развіваюся, навучаюся, нешта новае атрымліваю, але калі прыязджаю ў Бабруйск — проста ў шоку. Такое адчуванне, што час спыніўся. Гэта страшна", — распавядае дзяўчына ў інтэрв'ю TUT.by.

Зараз Насця Рыбка (сапраўднае імя — Анастасія Вашчукевіч) жыве ў Маскве. Па яе словах, яна больш не супрацоўнічае з секс-трэнерам Алексам Леслі, якога раней называла сваім настаўнікам. Рыбка распавядае, што выкладае ў жаночай школе па спакушэнню мужчын і збіраецца стаць артысткай: два трэка ўжо запісала, трэці на падыходзе, хутка здымкі першага кліпа.

Насця Рыбка трапіла ў загалоўкі навін пасля выхаду расследавання "Фонду барацьбы з карупцыяй" Аляксея Навальнага, прысвечанага расійскаму мільярдэру Алегу Дзерыпаску. Часткова расследаванне грунтавалася на фота і відэа з інстаграм-акаўнта дзяўчыны. Пасля гэтага Рыбку разам з яе партнёрам Алексам Леслі (дарэчы, таксама выхадцам з Беларусі) затрымалі ў Тайландзе за арганізацыю секс-трэнінгу. Паўгода яна правяла ў турме, а па вяртанні ў Маскву ў студзені 2019 г. была зноў затрыманая — па крымінальнай справе аб уцягванні ў прастытуцыю.

Тады за дзяўчыну заступіўся Аляксандр Лукашэнка: "Прэзідэнтам Беларусі дадзенае даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі", — каментавала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Пасля вызвалення Рыбка зрабіла некалькі гучных заяў. У тым ліку пра тое, што хацела б удзельнічаць у парламенцкіх выбарах у Беларусі. Але гэтыя планы не былі рэалізаваныя.

14:03 03/11/2019


Загрузка...
Загрузка...