АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У басейне ў Баранавічах зблыталі вёдры з хіміяй — 13 дзяцей шпіталізаваныя

Група з 15 дзяцей займаліся ў басейне школы алімпійскага рэзерву №4, калі раптам адчулі рэзь у горле.

 Да таго ж, як паведамляе сайт МНС, ім стала цяжка дыхаць.

Тэрмінова выклікалі хуткую і ратавальнікаў.

Як выявілася, у тамбуры запаснога выхаду з басейна выпадкова аказаліся побач і змяшаліся сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзыінфекцыі. У выніку адбылася хімічная рэакцыя, і пары хлору трапілі ў залу басейна.

13 з 15 дзяцей дастаўлены ў бальніцу для назірання. Небяспекі іх жыццю няма.

nn.by
19:34 02/11/2019


Загрузка...
Загрузка...