АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусы адправяць у Антарктыду чарговую экспедыцыю

 У склад 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) увойдуць 10 чалавек. Урачысты старт БАЭ будзе дадзены 5 лістапада, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі Беларусі.

У прэс-службе праінфармавалі, што БАЭ адправіцца ў Антарктыду 8 лістапада самалётам з Мінска ў Кейптаўн і далей мясцовымі антарктычнымі рэйсамі да беларускай базы — Гара Вячэрняя. У складзе экспедыцыі 10 удзельнікаў, яе ўзначаліць Аляксей Гайдашоў, удзельнік 33-й савецкай і ўсіх папярэдніх беларускіх экспедыцый.

У гэтым сезоне будзе пашырана кааперацыя ў Антарктыцы. Удзельнікі БАЭ будуць працаваць у складзе балгарскай, турэцкай, расійскай антарктычных экспедыцый.

nn.by
17:55 02/11/2019


Загрузка...
Загрузка...