АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Гродне на рабочага звалілася бабіна вагой больш за 1 тону

У Гродне рабочы загінуў пры разгрузцы ў адной з будаўнічых арганізацый, паведамляе Следчы камітэт.

З аўтакрана сарвалася бабіна вагой больш за 1 т, якая ўпала на 55-гадовага рабочага. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Высвятленне ўсіх абставін працягваецца.

nn.by
10:18 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...