АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Кіраўнік «Белавія»: Пасажыраў столькі няма, каб лаўкост запускаць

Каб у Беларусі з'явіліся лаўкосты, патрэбныя ўмовы. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 31 кастрычніка кіраўнік «Белавія» Анатоль Гусараў, перадае «Мінск-Навіны».

— Параўноўваючы з тым жа Wizz Air або Ryanair, не варта забываць, дзе зарэгістраваныя гэтыя кампаніі, — заявіў Гусараў. — У той жа Ірландыі (у звязцы з Ryanair) больш лаяльнае падаткаабкладанне, у Еўропе агулам — іншыя, чым у Беларусі і Расіі, працэнтныя стаўкі па крэдытах. І самае галоўнае — наяўнасць вялікага пасажырапатоку. У нас не так шмат напрамкаў, па якіх ён можа скласціся. Толькі сегменты. Напрыклад, летам у Турцыю. Масавых і пастаянных зносін у нас няма ні з адной краінай. Выключэнне толькі маскоўскі кірунак.

А вось у Маскву лаўкост-маршрут ёсць — у аэрапорт Жукоўскі.

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі адзначыў, што пытанне прыходу лаўкост-кампаній прапрацоўваецца:

— Найбольш правільным рашэннем ведамства лічыць варыянт запускаць лаўкост сіламі «Белавія». Навошта даваць грошы камусьці, калі можна субсідаваць свайго авіяперавозчыка і стварыць эканамічныя рэаліі, пры якіх свае могуць прапанаваць лаўкост-тарыфы на тыя ці іншыя кірункі.


08:42 01/11/2019


Загрузка...
Загрузка...