АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Запасіліся на зіму: на Віцебшчыне двое хлопцаў скралі з фермы цяля

28 кастрычніка ў Пастаўскі РАУС звярнуліся з ААТ «Камайскі-АГРА», паведаміўшы, што ў ноч на 28 кастрычніка неўсталяваны злачынца з малочнатаварнай фермы здзейсніў крадзеж цяля.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, да злачынства датычныя двое сяброў: адзін 20-гадовы, другі 19-гадовай. Прычым ферму ахоўваў бацька аднаго з маладзёнаў.

Скарыстаўшыся момантам, яны вывелі бычка з фермы і вывезьлі яго ў Мядзельскі раён. Там зарэзалі жывёлу і разабралі яе. Мяса планавалі пакінуць сабе на зіму.

У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкуле за крадзеж, пераклад НН.


15:18 31/10/2019


Загрузка...
Загрузка...