АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пад Смаленскам мікрааўтобус трапіў пад фуру, загінулі тры беларусы

Пад Смаленскам мікрааўтобус Volkswagen трапіў пад фуру DAF, загінулі тры беларусы, адзін пацярпеў.

1 из 2
Як паведамляе ў Twitter прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 31 кастрычніка на 441-м кіламетры трасы М-1 каля вёскі Бадуны ў Красненскім раёне.

"Пасольства прадпрымае меры па інфармаванні сваякоў загінулых і пацярпелых", — пішуць дыпламаты.

Як інфармуе smolensk-i.ru, мяркуецца, што кіроўца мікрааўтобуса не ўтрымліваў бяспечную дыстанцыю з грузавіком, які ехаў наперадзе. На месцы трагедыі працуюць следчыя і эксперты.


11:52 31/10/2019


Загрузка...
Загрузка...