АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Жанчына з сякерай напала на Свята-Духаў сабор у цэнтры Мінска

30 кастрычніка каля 17:00 да Свята-Духава кафедральнага сабора ў цэнтры Мінска падышла 50-гадовая жанчына. 

Яна дастала сякеру і некалькі разоў стукнула па фасадзе будынка. Пра гэта на нумар 102 паведамілі відавочцы, перадае прэс-служба МУС. 

Мужчына, які знаходзіўся паблізу, здолеў перахапіць сякеру і стрымліваў жанчыну, пакуль не прыбыла міліцыя. 

Паведамляецца, што цяпер жанчыну даставілі ў медустанову для абследавання. Яна распавяла, што нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Матывы ўчынку высвятляюцца, піша euroradio.fm

19:44 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...