АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Брэсцкая крэпасць" незаконна атрымала грошы з "саюзнага" бюджэту

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" у 2018 годзе незаконна атрымала грошы з бюджэту так званай Саюзнай дзяржавы.

 Пра гэта паведамлялася на сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі. Яно прайшло 30 кастрычніка ў Мінску, перадае прэс-служба КДК.
 
Капітальны рамонт і рэстаўрацыя музейнага комплексу ідзе з 2018 года. Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла, што ў Брэсцкай крэпасці былі завышаныя аб'ёмы і кошт выкананых будаўнічых работ на трох аб'ектах. У выніку музейны комплекс незаконна атрымаў амаль 2 мільёны расійскіх рублёў (каля 30 тысяч долараў). Уся гэтая сума сёлета была вернутая ў бюджэт Саюзнай дзяржавы.

euroradio.fm
18:43 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...