АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Віцебчук заплаціў варажбітцы 40 тысяч рублёў. І чакаў эфекту два гады

39-гадовы жыхар горада Віцебска знайшоў у сацыяльных сетках абвестку пра аказанне «магічных паслуг». 

Жыццё яго ішло так сабе, і мужчына звярнуўся па дапамогу па пазначаным у абвестцы нумары тэлефона, піша НН.

З лютага па чэрвень 2017 года ён меўся пераводзіць грошы за «аказаныя паслугі». Усяго мужчына перавёў больш за 41 тысячы рублёў.

У кастрычніку гэтага года мужчына зразумеў, што яго падманулі, бо абяцанага эфекту «магічных паслуг» не адбылося. А затым звярнуўся ў міліцыю.

Віцебскім гарадскім аддзелам СК па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 209. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымана 26-гадовая жыхарка Гомеля.

У следства ёсць падставы меркаваць, што фактаў супрацьпраўнай дзейнасці жанчыны можа быць больш. Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў жанчыны (на фота), паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці 375-33-399-80-44 (кругласутачна).


17:42 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...