АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У “разліковіку” шматдзетнай маці пенсія — 228 рублёў. Чаму так?

Шматдзетная маці з Мінска Святлана атрымлівае сярэднюю пенсію памерам 230 рублёў. У рэдакцыю Еўрарадыё трапіла даведка ўпраўлення сацыяльнай абароны Фрунзенскага раёна, дзе за верасень жыхарцы сталіцы налічылі 228 рублёў 5 капеек. 

Самая вялікая пенсія, якую атрымлівала жанчына, была ў жніўні — 267 рублёў.

Еўрарадыё знайшло Святлану і распытала, чаму ў яе такая маленькая пенсія і як можна выжыць на гэтыя грошы.

У Святланы шасцёра дзяцей: пяць дачок і сын. Двое малодшых яшчэ школьнікі, а астатнія жывуць самастойна. Жанчына расказала Еўрарадыё, што сапраўды атрымлівае невялікую пенсію, але не скардзіцца на жыццё.

“Мы цудоўна жывём, — гаворыць Святлана. — У нас шасцёра дзяцей, з якіх двое школьнікаў: 9 і 10 класы. Астатнія ўжо дарослыя і жывуць самастойна. У мужа таксама невялікі заробак, але ж даход ёсць”.

Святлана называе сваю сям’ю ўладкаванай. Невысокая пенсія тлумачыцца тым, што ў жанчыны невялікі працоўны стаж, бо шмат гадоў яна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску.

Шматдзетная маці кажа, што на лецішчы вырошчваюць агародніну і садавіну, таму галадаць ніколі не даводзілася.

“Ежу можна вырасціць. Раскажу вам такі сакрэт: пасееш насенне і вырасце ежа, якую потым можна гатаваць. У нас поўная, шматдзетная сям’я: пяць дачок, а 25 сакавіка нарадзіўся сынок па заказе каханага мужа. У нас усё добра”, — расказала Святлана.

Жанчына дадае, што ў іх сям’я каталіцкіх вернікаў, але не рэлігійных фанатаў. У 90-я гады разам з мужам Святлана адраджала беларускую імшу. Нечакана шматдзетная маці кажа, што ў іх сям’і няма гамафобаў.

“Цяпер гэта вельмі актуальна, таму што з ПЭН-цэнтрам шмат вэрхалу. Мы нармальныя шмадзетныя традыцыйныя людзі, якія любяць усіх”.


16:49 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...