АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Гродне знайшлі пячатку князя Уладзіміра Манамаха

У Гродне знайшлі пячатку вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха (1053 — 1125), інфармуе сайт museum-grodno.by. 

1 из 2
Некалькі дзён таму падчас раскопак на Новым замку на каштоўную знаходку натрапіў мінскі археолаг Іван Спірын. Свінцовую віслую пячатку (яна прымацоўвалася да дакумента) адносяць да першых гадоў існавання горада. З ёй будуць працаваць спецыялісты.

Уладзімір Манамах — бацька гродзенскай князёўны Агаф'і, якая ўзяла шлюб з мясцовым князем Усеваладам Давыдавічам. На адным баку пячаткі можна пабачыць выяву Васіля Кесарыйскага, нябеснага апекуна Манамаха, на іншым — надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе, перадае euroradio.fm

16:31 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...