АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Гродне працягваюцца пошукі 5-гадовага хлопчыка

У Гродне яшчэ не знайшлі 5-гадовага Міхаэля Якімчыка. Яго маці просіць пра любую дапамогу, інфармуе s13.ru. Раніцай 28 кастрычніка хлопчыка забраў з дзіцячага садка бацька. І іх больш не бачылі. 

У Гродне працягваюцца пошукі 5-гадовага хлопчыка
Маці ўвечары таго ж дня звярнулася ў міліцыю. Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама інфармуе, што мужчына не пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Пошук Вітольда Якімчыка і яго сына працягваецца.

Мужчына і раней забіраў з дзіцячага садка сына, у тым ліку і з начоўкай. У яго паводзінах нічога незвычайнага не заўважылі.

13:46 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...