АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Кангрэс ЗША прызнаў генацыдам знішчэнне армян у Асманскай імперыі

Палата прадстаўнікоў ЗША ў панядзелак прыняла рэзалюцыю аб прызнанні генацыду армян. 

Нягледзячы на тое што рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар, гэты крок кангрэсменаў можа сур'ёзна ўскладніць адносіны ЗША і Турцыі, піша bbc.com.

За рэзалюцыю прагаласавалі 405 членаў палаты, 11 выказаліся супраць. Кангрэсмены прызнаюць, што паскораны разгляд рэзалюцыі выкліканы крызісам у адносінах з Анкарой з-за турэцкай аперацыі на поўначы Сірыі.

Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу назваў рашэнне амерыканскіх кангрэсменаў спробай «выкарыстоўваць гісторыю для дасягнення палітычных мэтаў».

Чакаецца, што афіцыйная Анкара адкажа на прызнанне генацыду заявай свайго пасла ў Вашынгтоне, які раней назваў тэкст дакумента поўным беспадстаўных абвінавачванняў.

Масавыя дэпартацыі і забойствы армянаў на тэрыторыі Асманскай імперыі ў 1915 годзе прызнаныя генацыдам ў Расіі, Германіі, Францыі, Канадзе і шэрагу іншых краін свету. Аднак Турцыя нязменна пратэстуе супраць такой трактоўкі, і ўслед за ёй урад ЗША перш пазбягаў называць гэтыя падзеі генацыдам, перакладае nn.by

09:11 30/10/2019


Загрузка...
Загрузка...