АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У аэрапорце "Мінск" затрыманы грамадзянін Грузіі, абвешчаны ў міждзяржаўны вышук

20 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" беларускія памежнікі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Грузіі. Ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук як асоба, якая хаваецца ад следства.

Паводле звестак прэс-службы Памежнага камітэта, мужчыну перадалі міліцыянтам, перадае "Еўрарадыё".

Таксама памежнікі за выхадныя выявілі восем праблемных пашпартоў у розных памежных пунктах. У двух з іх былі разарваныя і ўклееныя назад старонкі, яшчэ адна пара мела размытыя маркі і фотаздымкі, тры пашпарты былі пратэрмінаваныя (не замененыя на працягу месяца пасля рэгістрацыі шлюбу і змены прозвішча), а адзін дакумент фігураваў у базе згубленых альбо выкрадзеных.

21:57 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...