АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Экс-намесніка міністра аховы здароўя асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі

Былога намесніка міністра аховы здароўя Валерыя Шаўчука асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Экс-намесніка міністра аховы здароўя асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі
 Такі прысуд вынес суд Савецкага раёна Мінска, піша TUT.by. Такое ж пакаранне прасіў пракурор.

Шаўчука прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, а таксама ў махлярстве. 

Чыноўніка затрымалі 25 лютага 2019 года. Шаўчука вінавацілі ў тым, што ён атрымаў ад Ларысы Рубцовай iPhone 5 і скураны партфель. На думку пракурора, гэта было махлярства: чыноўнік не збіраўся нікому дапамагаць, а падарункі ўсё роўна прыняў. А настольны набор з мармуру і дзве тысячы долараў бок абвінавачання ацаніў як хабар. За гэтыя падарункі намеснік міністра ўзгадніў наменклатуру кампаніі "Стымэнерджы" на фасоўку і ўпакоўку лекавых сродкаў, якая належыць мужу Рубцовай.

Сам абвінавачаны на судзе адмаўляў матэрыяльную зацікаўленасць пры ўзгадненні наменклатуры. 

Ларыса Рубцова, кіраўніца прадстаўніцтва французскай кампаніі, асноўная хабарадаўца не толькі па справе Валерыя Шаўчука, але і начальніка ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людмілы Рэвуцкай. Рубцова вызваленая ад крымінальнай адказнасці.

Шаўчук не прызнаваў віну ні па адным з пунктаў абвінавачвання, перакладае euroradio.fm

16:20 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...