АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла ў бальніцы

Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую 18 кастрычніка збіў бацька за тое, што яна не паслухалася, памерла ў бальніцы, паведамілі TUT.BY у Зэльвенскім выканкаме.



Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла ў бальніцы
Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу.

«Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць», — паведамляў тады СК.

У бальніцу дзяўчынку прывезлі непрытомнаю.

25-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (Замах на забойства заведама малалетняй асобы).

Дзяўчынка разам з трохгадовай сястрой знаходзілася на апецы бацькі. Дзяцей раней забіралі з сям'і, бо яны знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Восенню 2018 года дзяцей вярнулі.

Маці дзяўчатак пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Мужчына пражываў з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.


11:33 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...