АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Юны паляк выпадкова зайшоў у Беларусь, яго вярнулі назад

8 кастрычніка ў Пружанскім раёне каля мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 18-гадовага паляка.


Малады чалавек распавёў, што вырашыў здзейсніць экскурсію, і нават не мог падумаць, што знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы.

За парушэнне рэжыму мяжы яму вынесена папярэджанне. У той жа дзень ён быў перададзены польскім памежнікам, паведамляе Памежны камітэт. 


14:14 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...