АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У перапісе насельніцтва ў Беларусі ўжо паўдзельнічалі 1,5 млн чалавек

На раніцу 9 кастрычніка ў перапісе насельніцтва паўдзельнічалі 1 мільён 544 тысячы 900 чалавек. З іх праз інтэрнэт самастойна перапісаліся 646 тысяч 600 чалавек, інфармуепрэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Перапіс насельніцтва стартаваў 4 кастрычніка. За першы дзень праз інтэрнэт перапісалася 181 тысяча чалавек. У далейшым гэтая лічба штодня змяншалася.


Па дамах і кватэрах перапісчыкі пачнуць хадзіць з 21 кастрычніка.

12:25 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...