АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сёлета ў войску было тры суіцыды

Пра тое, што ў 2019-м у беларускім войску было тры суіцыды, заявіў палкоўнік Уладзімір Макараў у час інстаграм-стрыма сумесна з кіраўніком БРСМ Дзмітрыем Варанюком. Пра гэта паведамляе Наша Ніва. 

Паводле ягоных словаў, у час, калі ён прыйшоў на службу (больш за 20 год таму), такіх выпадкаў за год было больш за 40. Таму, маўляў, пазітыўная дынаміка відавочная. А тры згаданыя выпадкі, паводле яго, не звязаныя непасрэдна з праходжаннем ваеннай службы, а носяць асабісты характар.

«Я б мог агучыць прычыны па кожным выпадку ў гэтым годзе, але не буду. Вось летась, напрыклад, 27-гадовы мужык — ну хто мог з яго здзеквацца? Там былі гіганцкія даўгі ў банках, і вельмі няпростае сямейнае становішча», — сказаў Макараў.

Як вядома «Нашай Ніве», ва ўсіх трох выпадках гаворка ідзе пра кантрактнікаў, усе яны ўчынілі самагубствы не на службе і не на тэрыторыі часцей.


08:00 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...