АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У сераду ў Беларусі будзе да +15 градусаў, прагназуюцца дажджы

Пасля халодных дзён з замаразкамі і мокрым снегам у Беларусі пачынаецца пацяпленне. У сераду, 9 кастрычніка, у начныя гадзіны будзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +9 да +15 (у Мінску — 10-12 цяпла, да 15 градусаў чакаецца на захадзе). 

Сіноптыкі папярэджваюць, што амаль па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе з парывамі да 14 м/с.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня. А з нядзелі можа пачацца чарговая хваля пацяплення, піша euroradio.fm


19:11 08/10/2019


Загрузка...
Загрузка...