АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Чыноўнікі адмовілі ў правядзенні маршу супраць хатняга гвалту

Актывісткам ініцыятывы супраць хатняга гвалту «Маршыруй, дзетка!» адмовілі ў правядзенні маршу. Адпаведны пост апублікаваны ў групе Facebook.



Арганізатары маршу накіравалі заяўку на правядзенне акцыі ў Менгарвыканкам яшчэ 12 верасня. Мерапрыемства меркавалі зладзіць 12 кастрычніка, перадае "Белсат".

Але чыноўнікі так і не далі дазволу на правядзенне акцыі. Падставай для забароны стала нібыта неабдпаведнасць заканадаўству, паведамілі «Белсату» актывісты групы «Маршыруй, дзетка!».

У Беларусі летась разглядаўся законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту, ён прадугледжваў комплексны падыход да развязання праблемы, праект нават падтрымалі зацікаўленыя міністэрства, у тым ліку і нават МУС, якое ўзначальваў на той момант Ігар Шуневіч. Але супраць выступіў Аляксандр Лукашэнка. Мала таго, кіраўнік Беларусі жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду».
21:58 07/10/2019


Загрузка...
Загрузка...