АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

МЗС Беларусі прапануе Еўрасаюзу скараціць час на перасячэнне мяжы

Беларуь прапануе Еўрасаюзу скараціць час на перасячэнне мяжы грамадзянамі і таварамі. Для гэтага трэба выпрацаваць адмысловы "памежны пакет" Усходняга партнёрства, які ўключыць комплекс адпаведных інфраструктурных, нарматыўных і працэдурных мерапрыемстваў.


Адпаведную інцыятыву агучыў 4 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на структураваных кансультацыях Беларусь — ЕС. Іх арганізавала ў Мінску Прадстаўніцтва ЕС. Мерапрыемства прысвячалася перспектывам ініцыятывы Усходняе партнёрства пасля 2020 года, інфармуе прэс-служба МЗС.

Краўчанка прапанаваў зрабіць тэхналагічныя інавацыі новым прыярытэтам ўзаемадзеяння ў рамках Усходняга партнёрства. У сваім выступе ён выказаўся за пашыранае ўключэнне прадпрыемстваў краін, якія ўваходзяць ва Усходняе партнёрства, у вытворчыя ланцужкі еўрасаюзаўскіх кампаній.


10:31 05/10/2019


Загрузка...
Загрузка...