АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«У яго лёгкая інтэлектуальная недастатковасьць». Што вядома пра вяскоўца, якога падазраюць у забойстве жонкі сьвятара

Затрыманы па падазрэньні ў забойстве жонкі сьвятара ў Калінкавіцкім раёне.



«У яго лёгкая інтэлектуальная недастатковасьць». Што вядома пра вяскоўца, якога падазраюць у забойстве жонкі сьвятара
У вёсцы Рубель Столінскага раёну 4 кастрычніка хаваюць 42-гадовую Тацьцяну — жонку праваслаўнага сьвятара Георгія. 2 кастрычніка настаяцеля царквы ў Азарычах затрымалі праз падазрэньне ў забойстве жонкі, але 3-га ўжо адпусьцілі. Разам зь дзецьмі ён будзе на пахаваньні.

Як падазраванага ў забойстве Тацьцяны затрымалі 23-гадовага жыхара вёскі Ліпаў Калінкавіцкага раёну.

Айцец Георгі і ягоная жонка Тацьцяна нарадзіліся ў вёсцы Рубель Столінскага раёну. Яны былі 24 гады ў шлюбе, мелі дваіх дзяцей. Цяпер сын і дачка дарослыя, жывуць у Астраўцы і Менску. Больш за 10 гадоў айцец Георгій служыў у царкве пасёлку Азарычы (Калінкавіцкі раён).
2-га кастрычніка ў сваім доме была знойдзена забітай Тацьцяна. Праваахоўныя органы затрымалі яе мужа-сьвятара. Сьледчы камітэт паведаміў, што 47-гадовы мужчына затрыманы ў стане алькагольнага ап’яненьня.

3-га кастрычніка стала вядома, што праваслаўнага сьвятара адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня. Сярод жыхароў Азарычаў цяпер ходзіць «вэрсія», што бацюшку «нешта падсыпалі», што тлумачыць ягоны неадэкватны стан і тое, што ён доўга ня мог апрытомнець.

Свабода даведалася, што цяпер у забойстве жонкі сьвятара падазраюць 23-гадовага Віктара. Ён жыў у вёсцы Ліпаў Калінкавіцкага раёну, дапамагаў бацюшку будаваць новую царкву.
У Ліпаўскай сярэдняй школе Свабодзе паведамілі, што Віктар гадаваўся ў няпоўнай сям’і. Ягоная маці раней злоўжывала алькаголем, але потым кінула. Бацька сышоў зь сям’і, дзе было трое дзяцей — Віктар і дзьве сястры.

«Сваркі бацькоў, брак увагі — усё гэта адбілася на Віктары. Ён займаўся па праграме дапаможнай школы, у яго была лёгкая інтэлектуальная недастатковасьць. У нас шмат такіх дзяцей. Ён быў асаблівы ў паводзінах, таму што асаблівая была сям’я. Але школе праблем не ствараў, быў ветлівы, з настаўнікамі не сварыўся», — ахарактарызавала Віктара адна з настаўніц на ўмовах ананімнасьці.
Адна з жыхарак вёскі Ліпаў раней працавала ў школе настаўніцай і памятае Віктара такім: «Не вучыўся, а толькі насіўся на школе».

Пасьля школы хлопец перабіваўся часовымі заробкамі, у тым ліку езьдзіў «гастарбайтэрам» на расейскія будоўлі. Апошнім часам дапамагаў на будоўлі царквы ў Азарычах.

Жыхары Ліпава ведаюць пра затрыманьне Віктара праз падазрэньне ў забойстве.

«Усе хочуць лёгкіх грошай», — зазначыла адна мясцовая жыхарка. Цяпер вяскоўцы прытрымліваюцца такой вэрсіі, што Тацьцяна ўдзельнічала ў сеткавым маркетынгу, выкладала ў «Аднаклясьнікі» здымкі з узнагароджаньняў і «баляваньняў», трымаючы ў руках сэртыфікаты на вялікія сумы грошай.

svaboda.org
12:38 04/10/2019


Загрузка...
Загрузка...