АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Гродне жанчына на звязаных прасцінах спускалася з акна 4-га паверха і ўпала

У Гродне загінула жанчына, якая на звязаных прасцінах спускалася з акна сваёй кватэры з 4-га паверха і ўпала. 

Траўмы, якія яна атрымала, аказаліся смяротнымі, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
 
Трагічнае здарэнне адбылося 4 кастрычніка. Цела знайшлі на зямлі каля дома і патэлефанавалі ў міліцыю. Следча-аператыўная група высветліла, што загінулай было 36 гадоў. Яна жыла адна і злоўжывала алкагольнымі напоямі. Былы муж жанчыны ўвечары зачыніў яе ў кватэры. Такім чынам ён спрабаваў перашкодзіць ёй купляць алкаголь. Але яна вырашыла пакінуць кватэру праз акно.


12:25 04/10/2019


Загрузка...
Загрузка...