АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Авіярэйсы паміж Мінскам і Масквой затрымліваюцца на некалькі гадзін

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымліваюцца рэйсы. Пра гэта сведчаць дадзеныя онлайн-табліцы вылетаў і прылётаў.

Так, рэйс SU1830, які павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу з Масквы ў 10:00, адкладаецца да 13:00.

Зваротны рэйс SU1831 вылеціць у сталіцу РФ у 14:00, а не 10:55, як планавалася.

Аб затрымцы рэйса ў Расію Фэйсбуку паведаміў журналіст Алесь Пілецкі.

Разам з тым начальнік аддзела сувязяў са СМІ мінскага аэрапорта Рамін Саматханова ў каментары belsat.eu адзначыла, што затрымкі рэйсаў паміж Менскам і Масквой звязаны з кампаніяй «Аэрафлот».

Нацыянальны аэрапорт, па яе словах, працуе ў штатным рэжыме, «усё лётае па раскладзе, надвор'е выдатная».
11:35 04/10/2019


Загрузка...
Загрузка...