АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

От 5 до 30 евро. "Белавиа" стала брать деньги за выбор места в самолете

З сённяшняга дня, 3 кастрычніка, за выбар месца ў самалётах «Белавія» трэба плаціць.

З 3 кастрычніка авіякампанія «Белавія» прапануе пасажырам скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салоне самалёта на сайце авіякампаніі падчас або пасля куплі білета, паведамляе афіцыйны сайт кампаніі. 

У тэставым рэжыме дадзеная паслуга будзе даступная на рэгулярных рэйсах у/з Алматы, Нур-Султан, Ашхабад, Баку, Барселона, Батумі, Ерэван, Жэнева, Ларнака, Лондан, Парыж, Тбілісі.

«Сэрвіс папярэдняга выбару месцаў, які выкарыстоўвае большасць замежных авіякампаній, дазволіць пасажырам загадзя забраніраваць месцы з павялічанай адлегласцю паміж радамі крэслаў (напрыклад, шэрагі каля аварыйных выхадаў і першыя шэрагі эканом-класа), якія раней не былі даступныя для анлайн-браніравання. Неабходна адзначыць, што гэта новая паслуга, якая будзе прадастаўляцца дадаткова да ўжо наяўнай магчымасці бясплатнага выбару месца ў працэсе анлайн рэгістрацыі на сайце авіякампаніі.

На дадзены момант дадатковая паслуга запушчана ў тэставым рэжыме, аднак ужо ў хуткім часе нашы пасажыры змогуць выбіраць месца на ўсіх рэйсах авіякампаніі.

Кошт дадатковай паслугі вар'іруецца ад размяшчэння ў салоне самалёта ад 5 да 30 еўра. Для ўдзельнікаў праграмы «Белавія» Лідар залатога ўзроўню і пасажыраў бізнэс-класа паслуга бясплатная. У выпадку тэхнічнай немагчымасці прадаставіць месца аплочанай катэгорыі, авіякампанія пакрые поўны кошт паслугі.

У кампаніі звяртаюць увагу, што паслуга выбару месцы будзе актыўная да 24 гадзін да вылету рэйса. Пасля пазначанага часу ўсе месцы, што засталіся, становяцца даступныя для рэгістрацыі бясплатна, за выключэннем месцаў з павялічанай адлегласцю паміж радамі крэслаў, а таксама месцаў у пачатку салона эканамічнага класа. Для дадзеных месцаў магчымасць скарыстацца платным выбарам застаецца да 3-х гадзін да вылету рэйса. Непрададзеныя месцы названых катэгорый будуць даступныя для рэгістрацыі на стойцы ў аэрапорце бясплатна.


17:17 03/10/2019


Загрузка...
Загрузка...