АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Брэсце кіроўца-парушальнік спрабаваў даць хабар работніку ДАІ. Зараз можа прысесці на 5 год

Здарэнне адбылося 1 кастрычніка на вуліцы Я. Купалы, паведамляе міліцыя ў сваім тэлеграм-канале.

Увагу супрацоўніка ДАІ прыцягнуў аўтамабіль «Фольксваген Пола», які праехаў на забараняльны сігнал святлафора. Інспектар уключыў пробліскавыя маячкі і праз гучнаўзмацняльнік запатрабаваў спыніцца. Аднак мужчына за рулём аўто паспрабаваў з'ехаць, але быў спынены.

Пры праверцы дакументаў высветлілася, што 62-гадовы кіроўца паўторна на працягу года праехаў на забараняльны сігнал святлафора. Каб інспектар не прыцягнуў яго да адказнасьці, мужчына паспрабаваў даць хабар 50 рублёў. Супрацоўнік ДАІ неаднаразова папярэдзіў аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару. Аднак, насуперак папярэджанняў, ён паклаў грошы на планшэт.

Супрацоўнік ДАІ паведаміў у аператыўна-дзяжурную службу пра спробу дачы хабару. Заведзена крымінальная справа. Максімальнае пакаранне прадугледжвае аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.

nn.by
14:20 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...