АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр самы папулярны чэскі сьпявак Карэл Гот

У Празе ўвечары ў аўторак ва ўзросьце 80 гадоў памёр чэскі эстрадны сьпявак Карэл Гот. Пра гэта агенцтву ЧТК паведамілі яго родныя.


У сярэдзіне верасьня сьпявак паведаміў, што праходзіць курс лячэньня ад вострага леўкозу.

Карэл Гот — адзін з самых папулярных чэскіх эстрадных выканаўцаў апошніх дзесяцігодзьдзяў. Шырокую вядомасьць ён атрымаў ужо ў 1960-я гады.

Тады ж ён стаў папулярным і ў шэрагу іншых краін, у тым ліку ў СССР і ў Нямеччыне.

Выступаў на сцэне да апошніх гадоў свайго жыцьця. Больш за 30 разоў прызнаваўся «Залатым салаўём» — самым папулярным сьпеваком Чэхіі.

svaboda.org
11:53 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...