АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Гродзенцы збіраюць подпісы за ўсталяванне помніка Вітаўту

Такая петыцыя з’явілася ў інтэрнэце. Аўтары пішуць, што нагодай для гэтага стаў дэмантаж драўлянай статуі князя Вітаўта побач з каралеўскімі замкамі.

Статую Вітаўта, якая знаходзілася паміж каралеўскімі замкамі ў Гродне дэмантавалі з прычыны таго, што яна ўжо нахілялася і патрабавала рэстаўрацыі. Аўтары ж петыцыі прапаноўваюць статую адрэстаўраваць і перадаць яе для экспанавання ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

На месцы драўлянай статуі паміж Старым і Новым замкамі, усталяваць помнiк Вітаўту, выкананы з даўгавечных матэрыялаў — металу або каменю. Дарэчы, драўляную скульптуру князя Вітаўта Вялікага падарыў Гродну Літоўскі фонд культуры ў 1990-я гады і яна прастаяла амаль 30 год.

Сваю прапанову яны аргументуюць тым, што Вялікі князь Вітаўт з’яўляецца адной з найважнейшых гістарычных фігур Беларусі і ў той самы час неадрыўна звязаны з Гродна. Менавіта падчас яго праўлення ў Гродне быў збудаваны першы драўляны замак, створаны комплекс з Верхняга (цяпер Стары) і Ніжняга (цяпер тэрыторыя Новага) замкаў, якi з’яўляўся адной з лепшых абарончых сістэм дзяржавы, таксама пабудаваны першы каталіцкі храм, вядомы, як Фара Вітаўта.

Аўтары петыцыі прапануюць таксама аб’явіць усенародны збор сродкаў на помнік Вялікаму князю Вітаўту ў Гродне, піша nv-online.

09:54 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...