АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Названы самыя небяспечныя раёны, на дарогах якіх усё часцей з'яўляюцца буйныя жывёлы

На дарогах Беларусі ўсё часцей з'яўляюцца буйныя капытныя жывёлы - ласі, алені, казулі. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1» са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.


Актыўнасць жывёл абумоўлена міграцыяй у шлюбны сезон. Паводле звестак ДАІ, у адным толькі Менскім раёне за гэты год ужо адбылося 23 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл.

У Мінскай вобласці капытных жывёл часцей за ўсё можна сустрэць на дарогах Лагойскага, Барысаўскага, Стаўбцоўскага і Бярэзінскага раёнаў.

На ажыўленых участках трас ёсць спецыяльныя агароджы, аднак гэта не заўсёды дапамагае.

Таму ДАІ рэкамендуе вадзіцеляў быць пільнымі на дарогах, асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

08:17 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...