АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску мужчына задушыў знаёмую, паведаміў пра гэта сваякам — і забіў сябе

Здарэнне адбылося вечарам 15 верасня ў доме па вуліцы Рафіева. 59-гадовы мужчына задушыў сваю 46-гадовую знаёмую.

 Пасля чаго адправіў паведамленне сваякам і скончыў жыццё самагубствам.

Сваякі загінулага звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі целы мужчыны і жанчыны, піша НН.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, допыты сведак. Высвятляюцца ўсе абставіны.


16:22 16/09/2019


Загрузка...
Загрузка...