АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

67-гадовы мужчына з Лунінца за забойства на 8 сакавіка цешчы, жонкі і яе брата атрымаў 25 гадоў — максімум для пенсіянераў

16 верасня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд 67-гадоваму жыхару Лунінца, які абвінавачваўся ў забойстве цешчы, жонкі і яе брата, піша Tut.by.



Суд прызнаў мужчыну вінаватым у трайным забойстве і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі. Яму прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (гэта максімум для пенсіянераў). Акрамя таго суд абавязаў яго пакрыць 25 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелай — сястры забітай жанчыны.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Злачынства мужчына здзейсніў 8 сакавіка гэтага года. За некалькі дзён да гэтага ён пасварыўся з 56-гадовай жонкай Галінай. Жанчына сышла з іх кватэры ў Лунінцы і з'ехала да мамы ў вёску Азярніца. 8 сакавіка па яе прыехаў абвінавачаны. Паміж ім і сваякамі жонкі адбыўся канфлікт — і Васіль адкрыў стральбу. Пажылая гаспадыня дома загінула пасля першага стрэлу, Галіна і яе брат выбеглі з хаты на вуліцу.

Абвінавачаны пагнаўся за імі і стаў страляць у двары дома. Галіна памерла ад не менш чым двух агнястрэльных раненняў, яе брат — ад чатырох. Пасля гэтага мужчына стрэліў з стрэльбы сабе ў галаву. І выжыў.

Стралка спачатку адвезлі ў Лунінецкую ЦРБ, а на наступны дзень перавезлі ў ваенны шпіталь у Мінску. Доўгі час ён знаходзіўся пад наглядам дактароў.

На першым судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну.


13:21 16/09/2019


Загрузка...
Загрузка...