АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

За паўгода ў Беларусі асудзілі паўтысячы карупцыянераў

У першым паўгоддзі 2019 года ў Беларусі 463 чалавек пакаралі за карупцыйныя злачынствы. За першыя шэсць месяцаў 2018-га такіх было 488 чалавек.

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, з гэтых чалавек 206 асоб прысудзілі да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. У 145-і канфіскавалі маёмасць, а 116 чалавек за карупцыю аштрафавалі, перадае "Белсат".

329 чалавек пазбавілі права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю, 21-га – вайсковага або спецыяльнага звання.


141 чалавек быў асуджаны за атрыманне хабару, 125 – за крадзеж пры злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а 91 – за дачу хабару.


17:55 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...