АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У аэрапорце Шанхая ў беларуса выявілі 1,8 кг какаіну

Кітайскія мытнікі ў аэрапорце Шанхая затрымалі беларуса, які перавозіў вялікую партыю наркотыкаў, піша TUT.by са спасылкай на ShanghaiDaily.

Паводле звестак СМІ, наш суайчыннік хаваў 1,8 кг какаіну ў цёплай вопратцы.

 

Беларус ляцеў з Зімбабвэ праз Эфіёпію ў Шанхай рэйсам авіякампаніі AirAsia. Мытнікі звярнулі ўвагу на тое, што мужчына перавозіў з сабой чатыры цёплыя курткі — адзенне не па сезоне.

 

Афіцэр мытні ўспомніў пра новы метад кантрабандыстаў, якія намочваюць вопратку растворам вады і наркотыкаў, што дапамагае прайсці праверку на рэнтгене. Праверыўшы цёплую вопратку беларуса, мытнікі знайшлі сляды какаіну.

 

Спецыялістам удалося здабыць з вопраткі больш за 1800 грам какаіну, піша China News.

 

Дарэчы, у Кітаі вельмі жорсткае антынаркатычнае заканадаўства — аж да смяротнага пакарання.

 

17:22 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...