АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У бальніцы памерла 20-гадовая мама, якой заціснула шыю шклопад'ёмнікам у аўтамабілі

7 верасня ў рэанімацыйным аддзяленні брэсцкай бальніцы памерла 20-гадовая жыхарка Жабінкі, якой заціснула шыю шклопад'ёмнікам аўтамабіля, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

31 жніўня жанчына разам з сям'ёй былі ў знаёмых у вёсцы Старое Сяло. Прыкладна ў 16.30 яе без прытомнасці, заціснутай шклопад'ёмнікам левых дзвярэй аўтамабіля, знайшоў муж. Ён разбіў шкло і выклікаў хуткую.

Паводле папярэдніх звестак, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона аўтамабіля праз адкрытае акно. У гэты момант, як мяркуецца, дзяўчынка выпадкова націснула на кнопку шклопад'ёмніка.

Праверку па факце смерці жанчыны праводзіць СК. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.


15:03 11/09/2019


Загрузка...
Загрузка...