АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў докшыцкім бары ўдарыў іншы міліцыянт

Іван Хілько не дажыў чатыры дні да свайго 20-годдзя.

Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў докшыцкім бары ўдарыў іншы міліцыянт
 9 верасня ў мінскай бальніцы памёр 19-гадовы ўчастковы Докшыцкага РАУС Іван Хілько.

31 жніўня ў докшыцкім бары «Сфера» яго ўдарыў іншы міліцыянт, 22-гадовы Аляксандр Жданько. Па словах мясцовых жыхароў, канфлікт адбыўся праз дзяўчыну, якую не маглі падзяліць Жданько і адзін з братоў Івана.

Пасля Івана забрала хуткая, яго перавезлі ў Віцебск, адтуль у Мінск. Ён знаходзіўся ў рэанімацыі.

Бацькі Івана не захацелі размаўляць з журналістамі. Але іх знаёмыя распавялі, што нібыта пасля ўдару ў Івана моцна траўмавалася сківіца, адзін з яе аскепкаў пашкодзіў сонную артэрыю. А пасля падзення хлопец яшчэ і моцна ўдарыўся скроняй.


Пахаваюць Івана Хілько 11 верасня ў яго роднай вёсцы Несцераўшчына, што пад Докшыцамі. 13 верасня хлопцу магло б споўніцца 20 гадоў.

Аляксандр Жданько, які ўдарыў Івана, быў затрыманы пасля бойкі, пасля яго адпусцілі пад падпіску.


13:37 10/09/2019


Загрузка...
Загрузка...